|
Прадстаўленая вiртуальная выстаўка знаёмiць з раздзеламi i матэрыяламi
кнiжнай выстаўкi "Не можа Беларусь без Купалы…",
арганiзаванай у навукова-бiблiяграфiчным аддзеле бiблiятэкi.
На выстаўцы прадстаўлена 16 кнiг, 54 часопiсы па наступных раздзелах:
- Творчая спадчына Янкі Купалы
ТВОРЫ ЯНКІ КУПАЛЫ
- Купала Я.
Поўны збор твораў: у 9тт. / АН Беларусі, Iн-т літ. імя Я.Купалы; прадм. Гніламедаў У.В.; падрыхт. тэкстаў і камент. Забродская С.В., Шамякіна А.I. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1995 - 2003.
- Купала Я.
Выбраныя творы / аўт.уклад.Гніламедаў У.,Шамякіна А.; аўт.прадм.Гілевіч Н.; камент.Шамякіна А. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002. - 640с.[8]с.:iл. - (Беларускі кнігазбор. Серыя I. Мастацкая літаратура ).
- Купала Я.
П'есы. Публіцыстыка. Янка Купала пра сябе / [уклад. і прадмовы Н. Гілевіча ; маст. Г. Грак]. - Мінск: Кніга, 2002. - 527 с.:
іл. - (Народная бібліятэка).
- Купала Я.
Адвечная песня: вершы і паэмы: для сярэд.і ст.шк.узросту / прадм.Гніламедаў У. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2001. - 351с. -
(Школьная бібліятэка).
- Купала Я.
Вершы / [уклад. А. А. Сляпцова]. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. - 270 с., 8 л. іл.
- Купала Я.
Выйдзі з сэрцам, як з паходняй!.: выбранае : [для старэйш. шк. ўзросту] / [уклад. А. Разанава : прадм. А. Вярцінскага ;
маст. А.В. Александровіч]. - Мінск: Юнацтва, 1982. - 191 с.: іл. - (Паэтычная бібліятэка).
- Купала Я.
Вясенняя раніца: вершы: для дзяцей дашк.і малод.шк.узросту. - Мн.: Юнацтва, 1999. - 23с.: iл.
- Купала Я.
Жалейка: [стихи]. - Факс. изд. - Мінск: Мастацкая літаратура,1982. - 152с.
- Купала Я.
Тутэйшыя: трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях / [прадм. і камент. П. Васючэнкі]. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. - 94 c.,
[8] л. цв. іл.
- Купала Я.
Явар і каліна: паэзія кахання: для дзяцей сярэд.і ст.шк.узросту. - Мн.: Юнацтва, 2000. - 219с.;[8]л.iл.:iл.
- Іскрынкі памяці
Вялікія паэты назаўседы застаюцца з народам, зліваюцца з ім,
каб увесь час быць побач і з яго радасцю, і з яго горам.
Яны - вечны. Такі і Янка Купала, чалавек,
што сярод нямногіх дастойных атрымаў з рук свайго народа неўміручасць.
- Аспекты творчасці Янкі Купалы
Творчасць Купалы ад першага і да апошняга верша належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры,
было, ёсць і будзе вялікім духоўным багаццем народа, каштоўнасцю нацыянальнага
і агульначалавечага значэння. Як аўтарытэтна сказаў Якуб Колас,
"нельга ўявіць беларускі народ без такой вялічнай постаці, як Янка Купала".
Творчасць Купалы вынік пэўнага гістарычнага этапу духоўнага развіцця беларускага народа.
Яго паэзія дае яскравае ўяўленне аб самых істотных рысах беларускага характару -
чалавечай годнасці, духоўнасці і талерантнасці.
І сёння творы народнага паэта жывуць сваім паўнапраўным жыццём, узбагачаючы беларускую літаратуру,
мастацтва і культуру, з'яляюцца аб'ектам пільнай заўвагі.
- Магія купалаўскага слова
Аспект вывучэння лексічных адзінак з'яўляецца адным з самых актуальных
пры даследаванні мовы і стылю мастака слова Янка Купала і яго творчасць складаюць
унікальную з'яву для беларускага народа, беларускай мовы.
Яго справядліва называюць адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Вывучэнне Купалавай мовы, стылю яго твораў пралівае святло
на станаўленне і развіццё літаратурнай мовы беларускага народа.
- Драматургічны геній Янкі Купалы
Драматургія Янкі Купалы цураецца простых лініяў, плоскасцяў;
гэта мікракосм, пабудаваны ў сугуччы з найноўшымі ўяўлеленнямі пра прастору і час,
дзе ўсё адноснае і рухомае, дзе няма раз і назаўжды прынятай высновы,
дзе пануе супярэчлівая і заўжды нечаканая мастакоўская думка,
дзе развіццё вобразаў, іх эвалюцыя рухаецца па складанай лініі.
- Вобразы Янкі Купалы ў беларускім мастацтве
Беларускія мастакі з любоўю стваралі незабыўны вобраз паэта,
ілюстравалі яго паэтычныя творы. З'явіліся графічныя лісты, маляўнічыя палотны,
якія раскрываюць і паглыбляюць купалаўскі летапіс жыцця беларускага народа.
Мастакі імкнуліся перадаць драматычную напружанасць думкі аўтара,
інтэнсіўнасць яго перажыванняў, непаў торнае хараство лірыкі буйнейшага беларускага паэта.
С. Андруховіч. Партрэт Янкі Купалы
|
З. Азгур. Помнік-бюст Янку Купалу. 1972. Вязынка
|
Л. Анікейчык, Л. Заспіцкі. Надмагілле Янку Купалу. 1972. Мінск, Вайсковыя могілкі
|
М. Савіцкі. Янка Купала. 1981
|
С. Селіханаў. Янка Купала і Якуб Колас. 1952
|
А. Глебаў. Янка Купала і Максім Горкі. 1948
|
А. Рыбкін. Малады Янка Купала. 1955
|
Д. Полазаў. Партрэт Янкі Купалы. 1923
|
М. Савіцкі. Віленскія сустрэчы. 1976
|
А. Кроль. Янка Купала і Цётка ў Пецярбургу. 1954
|
І. Раманоўскі. Янка Купала з моладдзю. 1962
|
А. Волкаў. Янка Купала на адпачынку.
|
|