
![]() 1882-1942 |
Хто хоча спеў скласці такі, Каб песня людзей акрылялa: Напіся з цудоўнай ракі, Рака гэта - Янка Купала! А. Бялевіч |
|
|
ялікі нацыянальны паэт беларускага народа Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) узняў мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала беларуская |
||
літаратура. Творчасць паэта - сапраўдная энцыклапедыя жыцця беларусаў канца XIX - пачатку XX ст. У ёй знаходзяць адбітак перыяд імперыялістычнай вайны, трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны, савецкай эпохі, першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Ад першага да апошняга верша яна належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры. Як казаў Я. Колас, "нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала". Талент Я. Купалы праявіўся надзвычай шматгранна - у лірычных вершах, паэмах, драматычных творах, публіцыстыцы, перакладах. Глыбока народная, арыгінальная спадчына Янкі Купалы аказала значны ўплыў на развіццё нацыянальнай літаратуры і мастацтва і заняла пачэснае месца сярод лепшых узораў сусветнай літаратуры. |
||


Запрашаем студэнтаў фiлалагiчнага факультэта,
а таксама ўсiх жадаючых пазнаёмiцца з матэрыяламi выстаўкi,
прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы.
На выстаўцы прадстаўлена 16 кнiг, 54 часопiсы
Чакаем Вас
у навукова-бiблiяграфiчным аддзеле
бiблiятэкi ВДУ
(галоўны корпус)
|
Распрацоўка сайта: Дызайн: |
дырэктар бiблiятэкi Мiцкевiч А.М. бiблiёграф I катэгорыi Скрыпнiк А.Л. вядучы бiблiёграф Гiркала Н.Ц. iнжынер-праграмiст Савельева Н.В. |